Пяць канцэртаў для сяброў

№ 41 (1115) 13.10.2013 - 18.10.2013 г

Мінск
Для юных артыстаў Заслужанага танцавальнага калектыву “Равеснік” (мастацкі кіраўнік — Т.Семчанка), а таксама для салістаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна (мастацкі кіраўнік — заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь С.Стацэнка) стала добрай традыцыяй выязджаць з дабрачыннымі канцэртамі ў Германію.

Мэта паездак — не толькі аздараўленне дзяцей ды знаёмства з культурай Германіі, але і папулярызацыя за мяжой нашых нацыянальных традыцый. Адна з апошніх канцэртных праграм складалася з двух аддзяленняў: першае прысвячалася народным танцам і песням, другое — сучаснаму эстраднаму выкананню.

Цягам двух з паловай тыдняў было дадзена пяць канцэртаў у розных гарадах. Дзякуй вялікі за гэтую паездку Савету па справах міграцыі і інтэграцыі, які ўзначальвае Уладзімір Грац.

Лізавета МУРАЎЁВА, салістка Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна