Валерый ГЕЙХМАН, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ельскага райвыканкама:
— Прэстыж работніка культуры — у павазе да яго. Больш нічога не патрэбна! Праўда, павага проста не даецца… За што паважаюць? За якасць працы. Будзе ў клубе ці бібліятэцы цікава, значыць і мясцовае кіраўніцтва — старшыні сельсаветаў, дырэктары сельскагаспадарчых арганізацый — стане да такога работніка культуры прыслухоўвацца.
Калі машуць зневажальна рукой “А-а-а, гэта аддзел культуры нарабіў…” — адна справа. А калі радуюцца ў захапленні “Ого, што аддзел зрабіў!” — зусім іншая. Прынамсі, у Ельскім раёне культура працуе не па першай схеме, а па другой…
Канкрэтызую. Калі мерапрыемства якаснае, не фармальна падрыхтавана, а з душой, калі за кожным крокам работніка культуры — прафесіяналізм, значыць працуе ён на ўласны прэстыж…
Алег ХМЯЛЬКОЎ, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы:
— Нацыянальная культуры — гонар любой дзяржавы. Народная творчасць нацыянальнай культуры — гонар двайны. З вытокаў народнай творчасці бярэ пачатак і прафесійнае мастацтва. Маю на ўвазе спевакоў, харэографаў, тэатральных акцёраў, мастакоў. Словам, работнікі Цэнтра адказваюць, ахоўваюць, зберагаюць і ўсяляк развіваюць беларускія народныя традыцыі. Ці ж не ў гэтым прэстыж нашай прафесіі?..
І беларускія мастацкія традыцыі — не музейны экспанат. Яны працуюць, арганічна ўпісваюцца ў сучаснасць. Да прыкладу, на фестывалі “Залаты шлягер” дзейнічае Горад майстроў… Лічу, што за апошнія гады дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Магілёўшчыны зрабіла прарыў, і на сёння рамесніцтва “задыхала” больш вольна, давяла ўладам сваю выключную патрэбнасць. Таму і падтрымлівае аблвыканкам любое пачынанне народных майстроў. І ў гэтым — таксама прафесійны прэстыж…
Будзем на сувязі!
Паважаныя чытачы!
Нам цікавае ваша меркаванне па тэмах нумара. Пішыце на адрас: 220013, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 77, альбо на электронную скрыню kultura@tut.by, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары 8-017-286-07-97, абмяркоўвайце у каментарыях да артыкулаў на нашым сайце kimpress.by ды на facebook.com/kimpressby, vk.com/kimpressby, twitter.com/kultura_by!
Каментарыі:
Зачапіла словазлучэнне "музейны экспанат". Яны што? (музейныя прадметы) не ўпісваюцца ў сучаснасць і не працуюць? Часам гэтага не разумеюць і чыноўнікі і наведвальнікі... А што такое "музейны прадмет", то, як сёння кажуць, "Гугл вам у дапамогу".