АД РОСАЎ — ДА РОССАЎ

№ 41 (1115) 13.10.2013 - 18.10.2013 г

Культавая стужка Ігара Дабралюбава “Белыя Росы” займела-такі свой працяг: днямі на кінастудыі “Беларусьфільм” завяршыліся здымкі яе “сіквела” — фільма “Белыя Россы” паводле сцэнарыя Аляксея Дударава. Рэжысёрам новай карціны выступіла стваральніца вядомага тэлемюзікла “Паўлінка-new”, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, рэжысёр Аляксандра Бутар.

У фільме задзейнічаны акцёры Юозас Будрайціс, Віктар Манаеў, Павел Харланчук-Южанкоў, Сяргей Жбанкоў, Ганна Палупанава, Андрэй Мярзлікін ды іншыя. Прэм’ера новай карціны запланавана на вясну 2014-га. Але ж хутка ў Сеціве, на музычных каналах Беларусі і Расіі будзе прэзентаваны прома-ролік “Белых Россаў” на песню гурта “J:MOPC” “Дажджом”. Яна і яшчэ адна кампазіцыя музыкантаў — “Рэальнае каханне” — увайшлі ў саундтрэк да працягу вядомага кінахіта.

/i/content/pi/cult/449/9395/3-1.jpeg /i/content/pi/cult/449/9395/3-2.jpeg

/i/content/pi/cult/449/9395/3-3.jpeg /i/content/pi/cult/449/9395/3-4.jpeg

/i/content/pi/cult/449/9395/3-5.jpeg /i/content/pi/cult/449/9395/3-6.jpeg

Фота Аляксандра ДЗМІТРЫЕВА