Шмат уражанняў атрымалі ад майстар-класа фальклорнага ансамбля “Перасек”, вечара-сустрэчы творчых калектываў, дзе адбылася прэзентацыя кожнага калектыву. Спадабалася сяло Хотмыжск з яго багатай гісторыяй, дзе праходзілі асноўныя мерапрыемствы фестывалю, і тое, як добразычліва сустракалі нас, беларусаў, і на галоўнай пляцоўцы фестывалю, і ў раённым цэнтры Ракітнае. Папулярнасцю карысталіся і нашы цымбалы (у расіян няма такога музычнага інструмента), і майстар-клас па ткацтве паясоў у выкананні майстра Раённага дома рамёстваў Алены Капытоўскай.
Калектыў з Віцебскай вобласці ўпершыню прымаў удзел у гэтым фэсце, на якім традыцыйна выступаюць калектывы Варонежскай, Курскай, Арлоўскай, Тамбоўскай, Ліпецкай і Белгародскай абласцей Расійскай Федэрацыі, Данецкай, Луганскай, Палтаўскай, Сумскай, Харкаўскай абласцей Рэспублікі Украіна, Магілёўскай вобласці Беларусі.
Людміла ДУДАРАВА, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі