З літаратурнай хронікі 50-гадовай даўніны

№ 39 (1113) 28.09.2013 - 04.10.2013 г

Мае бацькі — літаратары. Дзякуючы гэтай акалічнасці я з дзяцінства меў магчымасць блізка бачыць асоб, якія сёння з’яўляюцца класікамі беларускай літаратуры. Фотавыявы некаторых з іх я знайшоў, разбіраючы архіў майго бацькі, пісьменніка і драматурга Пятра Васілеўскага.

Гэтыя здымкі адносяцца да 50-х — 60-х гадоў мінулага стагоддзя.

/i/content/pi/cult/447/9329/14-1.jpeg

/i/content/pi/cult/447/9329/14-2.jpeg /i/content/pi/cult/447/9329/14-4.jpeg

/i/content/pi/cult/447/9329/14-3.jpeg /i/content/pi/cult/447/9329/14-5.jpeg

На іх — мой бацька, Андрэй Макаёнак, Аркадзь Куляшоў, Іван Шамякін, Уладзімір Дубоўка. Не ведаю, ці друкаваліся калі-небудзь гэтыя фота. Хутчэй за ўсё, не. На адным са здымкаў ёсць аўтограф Уладзіміра Крука. Ён вядомы як фотахранікёр беларускай літаратуры.


Спадзяюся, што гэтыя выявы

як штрыхі гісторыі ўяўляюць

цікавасць не толькі для мяне…

Фота з сямейнага архіва аўтара

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"