Г.Балаш і Д.Парнюк. “Гарадскі пейзаж”. |
Для герояў Г.Балаш такім чароўным каралеўствам стаў зімовы Мінск. Яны выправіліся на шпацыр па сучасных сталічных плошчах, праспектах, дворыках і парках, а “залюстэрачная” камера Д.Парнюка нечакана праяўляла іх у нашым матэрыяльным вымярэнні разам са світай — галубамі-кажанамі, галкамі-рыбамі, дракончыкам-з-вежы і людзьмі-ценямі.
Пераходзячы ад адной фатаграфіі да другой, міжволі пачынаеш вымалёўваць у думках казачны сюжэт…
— А казкі пра нашых улюбёных герояў і сапраўды нібы самі сабой складаюцца, — сказала Г.Балаш, калі я падзялілася з ёю ўражаннямі. — Таццяна Бембель ужо сем запісала. Гэта персанажы ўсяго нашага лёсу, своеасаблівыя “геніі месца”, выкліканыя да жыцця творчым імпульсам. Таццяна, мастацтвазнаўца, адыграла ролю аб’яднальнага пачатку паміж мной і Данілам, яна фармулявала, прамаўляла тое, што мы адчувалі, але не заўсёды маглі выказаць словамі.
Дарэчы, не ўсе месцы дзеі мне, як гледачу, удалося ідэнтыфікаваць у “залюстэрачным ракурсе”. Напрыклад, зусім незнаёмай падалася рэльефная русалка на сцяне нейкага будынка. Няўжо і яна “прапісана” ў нашым горадзе?
— Даніла знайшоў яе ў раёне Трактарнага завода, — прызналася Ганна.— Аказалася, што ў кожнага з нас — свой Мінск, і падчас творчага працэсу мы з задавальненнем
В.Славук. “Псеўдазаалогія”. |
У містычную атмасферу “Піру каралёў” арганічна ўпісаліся афорты В.Славука. У беспамылкова пазнавальным стылі ён малюе неверагодных пачварных істот, вынаходліва надаючы ім падабенства з людзьмі, са звярамі, з насякомымі. Цяжка застацца абыякавым перад гэтымі тыпажамі, якія, здаецца, дражняцца, правакуючы на самыя розныя эмоцыі: ад агіды і жуды — да добрай усмешкі.… Перад Каралём і Каралевай стаяць люстраныя чашы. Зазірнуўшы ў іх, Ён і Яна могуць зноў выйсці ў залюстэрачную прастору, сустрэцца там з самімі сабой і з гісторыямі, якія пакуль не прыдуманы і не прамоўлены. Зрэшты, тое ж могуць паспрабаваць і госці на гэтым піры. Чаша Грааля наліта для кожнага.
Святлана ІШЧАНКА
Фота Андрэя СПРЫНЧАНА