Абодва мерапрыемствы праходзілі ў Архангельску. У фестывалі ўдзельнічалі 99 вучнёўскіх праектаў з Расіі, і толькі адзін — Насці Калінінай — з Беларусі. Тэмы праектаў павінны былі быць звязаны з матэрыялам, што вывучаецца ў рамках прадметаў “Слуханне музыкі”, “Музычная літаратура”, “Сальфеджыа”, “Музычны інструмент”. Кацярына Ігнацьева падрыхтавала мультымедыя-праект па музычнай літаратуры “Сімфанічная сюіта "Шахразада”. Праект унесены ва ўсерасійскі фонд рэсурсаў па прадметах ДМШ і ДШМ.
Выхаванка Ігнацьевай Насця Калініна пабудавала сваю конкурсную работу ў форме прэзентацыі: кожны перыяд біяграфіі Фрэдэрыка Шапэна суправаджаўся музыкай. Як вядома, кампазітар адрадзіў на рамантычнай аснове прэлюдыю, стварыў фартэпіянную баладу, апаэтызаваў і драматызаваў мазурку, паланэз, вальс, у самастойны твор пераўтварыў скерца, узбагаціў гармонію ды фартэпіянную фактуру, спалучыў класічнасць формы з меладычным багаццем і фантазіяй. Усё гэта Насця Калініна і пастаралася перадаць у сваім праекце. І ў яе ўсё атрымалася.
Наталля ЛАТЫШАВА, настаўнік Аршанскай ДШМ № 3