Пра іх і ў Балгарыі ведаюць

№ 36 (1110) 07.09.2013 - 14.09.2013 г

Сёлета сямейны ансамбль “Жывіца” Борскага СДК, што на Пухавіччыне, адзначыў 20-годдзе. На святочным канцэрце артысты прапанавалі шмат новых нумароў. А сапраўдным эксклюзівам стала гучанне беларускай аўтэнтычнай дуды.

Так, “Жывіца” вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прапаноўвае слухачам як аўтэнтычнае выкананне песень, танцаў ды абрадаў, так і рэжысёрскія апрацоўкі тэатралізаваных дзей. Інакш кажучы, поруч з адраджэннем і развіццём лакальнай традыцыі гурт працуе і над сучаснай апрацоўкай народнага мастацтва.

/i/content/pi/cult/444/9261/11-2.jpeg

У складзе калектыву — Таццяна Мазанік, яе брат Юрый Крывашэй з жонкай Наталляй (мастацкі кіраўнік ансамбля), сын Юрый, дваюрадны брат Сяргей Шыкунец. А яшчэ ў “Жывіцы” танцуе і спявае Зінаіда Аляксандраўна Крывашэй. Гэта яна стварыла гурт, які шануе родную сялянскую культуру.

Самы малодшы ўдзельнік “Жывіцы” — Юрый Крывашэй стаў лаўрэатам Міжнароднага фестывалю “Хваля ідэй” у Балгарыі. Віртуознае валоданне беларускай дудой было адзначана дыпломам І ступені. А пра саліста “Жывіцы” ды сам калектыў даведаліся і ў Балгарыі.

На здымку: сямейны ансамбль “Жывіца”.