Так, “Жывіца” вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прапаноўвае слухачам як аўтэнтычнае выкананне песень, танцаў ды абрадаў, так і рэжысёрскія апрацоўкі тэатралізаваных дзей. Інакш кажучы, поруч з адраджэннем і развіццём лакальнай традыцыі гурт працуе і над сучаснай апрацоўкай народнага мастацтва.
У складзе калектыву — Таццяна Мазанік, яе брат Юрый Крывашэй з жонкай Наталляй (мастацкі кіраўнік ансамбля), сын Юрый, дваюрадны брат Сяргей Шыкунец. А яшчэ ў “Жывіцы” танцуе і спявае Зінаіда Аляксандраўна Крывашэй. Гэта яна стварыла гурт, які шануе родную сялянскую культуру.
Самы малодшы ўдзельнік “Жывіцы” — Юрый Крывашэй стаў лаўрэатам Міжнароднага фестывалю “Хваля ідэй” у Балгарыі. Віртуознае валоданне беларускай дудой было адзначана дыпломам І ступені. А пра саліста “Жывіцы” ды сам калектыў даведаліся і ў Балгарыі.
На здымку: сямейны ансамбль “Жывіца”.