Паміж белым і чорным

№ 36 (1110) 07.09.2013 - 14.09.2013 г

У верасні ў Віцебскім мастацкім музеі працуе выстаўка мэтра беларускай фатаграфіі Юрыя Іванова — нашага калегі.

/i/content/pi/cult/444/9243/2-2.jpeg

Выстаўка мае, па традыцыі, назву “Паміж белым і чорным”. На думку аўтара, у гэтых межах, у гэтай прасторы змешчана ўсё шматквецце матэрыяльнага свету і духоўнай існасці чалавека. Экспазіцыя распавядае пра тое, што адбывалася ў Беларусі на мяжы стагоддзяў. У ёй — 230 фатаграфій, аб’яднаных у 14 тэматычных блокаў.