Слова і выстаўкі

№ 36 (1110) 07.09.2013 - 14.09.2013 г

17 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы і на Гістарычным факультэце БДУ пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Кірыла-Мяфодзьеўскай традыцыі ў славянскіх краінах.

Да іх арганізацыі, акрамя згаданых музея і ўніверсітэта, спрычыніліся пасольствы Балгарыі, Славакіі, Чэхіі ў нашай краіне. Адбудуцца семінары вядомых гісторыкаў Славакіі, Балгарыі і Беларусі, паказ фільма чэшскага рэжысёра О.Шміта “Кірыла і Мяфодзій. Спадчыну бацькоў і маці нашых захавай нам, Божа”.

Адкрыюцца таксама і выстаўкі “1150-годдзе прыходу святых Кірылы і Мяфодзія ў Вялікую Маравію” (Славакія) і “Святло літар” (Балгарыя).