Ля сівых муроў

№ 34 (1108) 24.08.2013 - 30.08.2013 г

Сёння, 24 жніўня, у Гальшанах распачаўся чацвёрты па ліку фестываль “Гальшанскі замак”. Праграма мерапрыемства, як і заўжды, надзвычай насычаная: рыцарскія бугурты, турніры лучнікаў, конкурсы па валоданні навыкамі эпохі Сярэднявечча.

У рыцарскім лагеры гасцям будзе прапанавана старадаўняя музыка ў выкананні гуртоў “Літы талер”, “Тэстамэнт”, “PAWA”, “Aqua Profunda”… Тэатры “Яварына”, “Фламея”, “Гістрыён” прэзентуюць маляўнічае фаер-шоу. Упершыню ўдзельнікам фестывалю стане Пётр Ялфімаў.

Трансгранічным супрацоўніцтвам “Літва — Латвія — Беларусь” па праекце “Два бакі — адна гісторыя і культура” прадугледжана, што на фэст прыедуць творчыя калектывы і рамеснікі з Літоўскай Рэспублікі.