На ім з вялікім поспехам выступіў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча. Арганізавалі фестываль Міністэрства культуры Расіі, урад Калінінградскай вобласці, Міністэрства культуры рэгіёна, Цэнтр культурных праграм.
Галоўны фестывальны акцэнт — народныя традыцыі ды фальклор. Для іх прапаганды і далейшага развіцця ў Калінінградзе сабраліся прафесійныя ды самадзейныя творчыя калектывы з васьмі краін свету.
Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі прапанаваў публіцы грандыёзную канцэртную праграму, якая складаецца з твораў беларускіх і рускіх аўтараў, народных песень. Выступленне прайшло "на ўра". Наш калектыў павіншавалі міністр культуры Калінінградскай вобласці Святлана Кандрацьева, генеральны прадзюсар фестывалю Міхаіл Ашумаў, консул, які ўзначальвае Калінінградскае аддзяленне Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі Васілій Гарбаценка.
Артысты нашага хору прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі і распавялі пра мастацтва Беларусі.