Грушаўка-арт

№ 33 (1107) 17.08.2013 - 23.08.2013 г

Неўзабаве з гісторыяй капліцы Рэйтэнаў здолее пазнаёміцца кожны наведвальнік гэтых мясцін. 18 жніўня стараннямі аўтара артыкула “Герб апошняга з Рэйтэнаў” на стар. 14 Зміцера Юркевіча там будзе ўстаноўлены інфармацыйны шчыт. Падзея адбудзецца ў рамках фестывалю “Дах-ХХІ”, які пройдзе на тэрыторыі сядзібы, спалучыўшы Свята традыцыйнай народнай культуры і праявы сучаснага мастацтва. Арганізатарам імпрэзы выступіў Ляхавіцкі райвыканкам. Тыдзень тут доўжыўся валанцёрскі летнік, які спалучыў пленэр, майстар-класы па традыцыйных танцах для мясцовай дзятвы, а таксама работы па ўпарадкаванні сядзібы. Уваход на імпрэзу — вольны, але гледачы мусяць парупіцца пра тое, каб туды дабрацца. Зрэшты, гэта нескладана: ад Ляхавічаў — усяго якія пару кіламетраў.

/i/content/pi/cult/441/9170/3-1.jpg

/i/content/pi/cult/441/9170/3-2.jpeg

/i/content/pi/cult/441/9170/3-3.jpeg

/i/content/pi/cult/441/9170/3-4.jpeg

Фота Сяргея ЧАРАНОВІЧА

Ляхавічы