Набіраем абароты!

№ 33 (1107) 17.08.2013 - 23.08.2013 г

VІІІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета пройдзе сёлета з 2 па 12 кастрычніка і прапануе прыхільнікам музыкі каля дзясятка выбітных канцэртаў.

— Відавочна, што форум набірае абароты, — распавёў карэспандэнту “К” мастацкі кіраўнік фестывалю, лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Расціслаў Крымер. — Сёлета асаблівасцю яго стане яшчэ большы разгорт і маштабнасць. Адметным, запамінальным, а шмат у чым і нечаканым стане ўжо само адкрыццё, бо яго праграма з’яднае розныя віды мастацтваў: музыку, паэзію, жывапіс. Выстаўка, якая адкрыецца ў гэты дзень, будзе працаваць цягам усяго фестывалю. А ў канцэрце мае ўдзельнічаць Канстанцін Хабенскі — вядома, не ў якасці музыканта. Вершы ў яго выкананні прыцягнуць у Канцэртную залу Беларускай дзяржаўнай філармоніі нават тых, хто раней, можа, не надта цікавіўся музычнай класікай. Але ўсе арганізатары, фундатары і ўдзельнікі вечарыны ўпэўнены: пабываўшы на такім канцэрце, слухачы абавязкова прыйдуць і на іншыя.

Не буду раскрываць усіх сакрэтаў, але відавочна, што яшчэ адной з кульмінацый фестывалю стане канцэрт 8 кастрычніка: “Лаўрэаты Міжнароднага конкурсу імя П.Чайкоўскага ў гасцях у Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета”. А якая грандыёзная беларуская прэм’ера чакае вас сёлета! Гэта будзе твор Валерыя Воранава — выпускніка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе народнага артыста краіны, прафесара Дзмітрыя Смольскага. Апошнім часам Валерый жыве і працуе пераважна ў Германіі, мае сапраўднае прызнанне ў Еўропе...

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"