Атрымаць запрашэнне он-лайн

№ 31 (1105) 03.08.2013 - 09.08.2013 г

Наталля ТАБУШАВА, жывапісец, магістр мастацтвазнаўства

Ідэі нараджаюцца ў чалавеку. Інтэрнэт — гэта шырокае поле магчымасцей і натхняльнік ідэй. Перш за ўсё гэта наступнае.

/i/content/pi/cult/438/9131/13-2.jpeg

1. Інфармацыя

А больш дакладна — велізарная колькасць інфармацыі, якая “выліваецца” на чалавека ў кароткі прамежак часу. Мастак можа быць у курсе сучасных тэндэнцый ва ўсіх сферах арт-жыцця, паглядзець афішу выставак, даведацца ўсё пра бягучыя конкурсы і пленэры. А тое — магчымасць прыняць у іх удзел.

2. Час

Хуткасць сучаснага рытму жыцця і Інтэрнэт непарыўна звязаны, што дае магчымасць за кароткі прамежак часу даведацца неабходныя навіны з усяго свету.

3. Стасункі

Магчымасць размаўляць з людзьмі тваёй прафесіі з усіх куткоў свету ў сацыяльных сетках. Даведацца пра жыццё мастака на трапічных астравах, пра школу жывапісу ў Каліфорніі, сучаснае манументальнае мастацтва ў Лацінскай Амерыцы, тэхніку выкладання выяўленчых мастацтваў у Іране з першых вуснаў. А таксама — атрымаць запрашэнне на выстаўку ў Парыжы ці Лондане і запрасіць калег на сваю. Або — арганізаваць сумесны пленэр.

4. Спосаб працы

З дапамогай відэасувязі, электроннай пошты ды іншых магчымасцей. Гэтак жа Інтэрнэт — бязмежная прастора для творчасці.

5. Сайт

Або, фактычна, сваё месца ў Сусветным павуцінні. Гэта — рэклама, блог, партфоліа, што дазваляе мастаку хутка і найбольш інфарматыўна прадставіць уласную творчасць. Мой сайт — www.nataliatabusheva.carbonmade.com