Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
ЛІКІ БЕЛАРУСКІЯ: шэдэўры нашай іканаграфіі
Тры ўнікальныя абразы паказваюць гэтымі днямі ў Нацыянальным мастацкім музеі. З фонду галоўнай скарбніцы краіны — "Спас Уседзяржыцель", з Нацыянальнага Полацкага музея-запаведніка прывезена выява "Троіцы", а з Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі — "Не рыдай Мяне, Маці" .
Ці можа рок-музыка стаць "саўндтрэкам" да патрыятычнага свята?
Да Дня Незалежнасці нашых паўднёвых суседзяў тэлеканал “Украіна” зрабіў святочны ролік пад новы хіт “З нею” гурта “Акіян Эльзы”. А відэавыява складзена з лепшых фота- і відэаздымкаў, дасланых на конкурс. Ці можа такі вопыт быць цікавым для Беларусі? Са свайго боку, мы паспрабавалі вылучыць тры складнікі. Па-першае, ролік (і песня) круціліся ў святочны і перадсвяточныя дні безліч разоў — літаральна як рэклама. Наша ж практыка звычайна супрацьлеглая: каб песня не гучала на тым жа дзяржаўным радыё больш як раз на дзень. Па-другое, да ўдзелу ў “здымках кліпа” запрашаюцца ўсе ахвотныя, і гэта яшчэ больш павялічвае папулярнасць песні. Па-трэцяе, рок-гурт і патрыятызм не разведзены па розныя бакі, а ўяўляюць з сябе “сумесны праект”.
Заўтра не прыйдзе ніколі?
Сяргей ПУКСТ, кампазітар, музыкант, радыёвядучы
Юліян Фалат і яго Беларусь
“Бог цябе сюды паслаў — любі Нясвіж, як Нясвіж цябе палюбіў…”
Франсуаза і сакрэты Бржазоўскай
Урокі беларускага танца для французскай балерыны
ТЮГ: ад каланады да паваротнага кола
Наш фотакарэспандэнт Юрый ІВАНОЎ зафіксаваў мантаж сцэны ды іншыя будаўнічыя работы, што сёння вядуцца ў будынку Рэспубліканскага тэатра юнага гледача і ля яго. З'явіцца паваротнае кола на сцэне, зменіцца крыху і планіроўка залы, з'явіцца ў тэатры аркестравая яма. Затое дэкор звонку і ўнутры захаваецца. Да ўсяго, у ТЮГа цяпер будзе і новы корпус для гаспадарчых ды рэпетыцыйных патрэб. Таму — чакаем здачы аб'екта!
Музей Радзімазнаўства вярнуўся на радзіму
Днямі ў Музей радзімазнаўства Лявонпаля вярнуліся экспанаты, якія былі забраны ўвесну, пасля крадзяжу ва ўстанове (праблему гэтую газета ўзняла ў № 25). Супрацоўнікі Мёрскага раённага музея адчысцілі, адмылі іх. Вярнулася ўсё, што было вывезена (паводле спісу — 307 адзінак), нічога не трапіла ў іншыя ўстановы. Прывезлі прадметы супрацоўнікі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі разам з раённымі музейшчыкамі. Цяпер у загадчыка мясцовага Цэнтра вольнага часу Таццяны Кліманскай з актывістамі — пара размяшчэння рэчаў у экспазіцыі. А ў хуткім часе ўстанову наведае і яе стваральнік — пісьменнік Сяргей Панізьнік, каб пракансультаваць па гэтым пытанні.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»