Напісаць песню “на рыбу”

№ 30 (1104) 27.07.2013 - 02.08.2013 г

Заўтра на Магілёўшчыне завершыцца ІV Міжнароднае музычна-спартыўнае свята “Вялікая бард-рыбалка”. Ці здолеюць удзельнікі паставіць рэкорд Гінеса, зварыўшы самую вялікую ў свеце юшку?

Бардаўскі конкурс і Адкрыты чэмпіянат Беларусі “Чыгірынская юшка!” з’яўляюцца асновай свята, яго галоўнымі падзеямі. Але ўжо ўчора музычны складнік быў дапоўнены канцэртам артыстаў Дома культуры “Магатэкс”, выступленнямі ўдзельнікаў ды пераможцаў рэгіянальных і рэспубліканскіх конкурсаў. Ёсць у праграме таксама джазавы канцэрт з загадкавай назвай “І не толькі джаз...”. Ды ўсё ж спалучэнне рыбы з музыкай зусім не азначае, што 2,5 тысячы гасцей і ўдзельнікаў, сабраўшыся ў вёсцы Грудзічына Быхаўскага раёна, жывуць адпаведна прыказцы “А Васька слухае ды есць”.

Акрамя песень ды юшкі, на свяце ёсць яшчэ шмат чаго цікавага. Бо сёлета ў яго традыцыйным раскладзе з’явіліся такія новыя праекты, як маладзёжная бард-акадэмія, разнастайныя майстар-класы. Большасць з іх звязана з культурай лазні. Запланаваны і майстар-класы іншых народных умельцаў — у традыцыйным на ўсіх святах “Горадзе майстроў”...

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"