Як захаваць мінулае? / З пошты "К"

№ 30 (1104) 27.07.2013 - 02.08.2013 г

Практычна ўся працоўная дзейнасць Людмілы Андрушковай, якой днямі спаўняецца 55 гадоў, прайшла ў раённым краязнаўчым музеі. Больш за трыццаць гадоў яна аддала прафесіі музейнага работніка — захавальніка гісторыі роднага краю. Пачынала з пасады навуковага супрацоўніка, вяла фондавую працу.

 

/i/content/pi/cult/437/9094/14-2.jpeg

Напрыканцы 1980-х у Клімавіцкім музеі пачалося фарміраванне фондавых калекцый. Трэба было вырашыць, якія зборы неабходныя, якім чынам іх збіраць і як правільна правесці навуковую апрацоўку музейных прадметаў. Пытанняў узнікала шмат. Людміла Мікалаеўна вучылася сама і вучыла іншых.

 

Тры гады выконвала абавязкі дырэктара музея. Пры гэтым ёй даводзілася сумяшчаць працу кіраўніка і захавальніка фондаў. Затым Людмілу Андрушкову зацвердзілі на пасадзе дырэктара музея. Але яе як творчую асобу заўсёды цягнула не проста кіраваць, а менавіта самой шукаць гістарычныя рарытэты, знаходзіць дзіўных, таленавітых творчых землякоў. За гады працы з многімі з іх яна была знаёмая асабіста. З некаторымі захавала цёплыя сяброўскія адносіны.

/i/content/pi/cult/437/9094/14-1.jpeg

У другой палове 90-х г. супрацоўнікі музея распачалі складаную працу па зборы ўспамінаў клімаўчан — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкай няволі. Многія запісы былі апрацаваны непасрэдна Людмілай Мікалаеўнай. Успаміны 28 з іх сталі асновай брашуры “Успаміны клімаўчан-астарбайтараў”, выдадзенай у 2007 годзе...

Наталля БАНЫШЭЎСКАЯ,

галоўны захавальнік фондаў Клімавіцкага раённага краязнаўчага музея

На здымках: будынак музея ў Клімавічах; Людміла Андрушкова.