Медалі Пушкіна — беларусам

№ 51 (817) 22.12.2007 - 28.12.2007 г

Згодна з указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 4 снежня 2007 года за вялікі ўклад у распаўсюджванне, вывучэнне рускай мовы і захаванне культурнай спадчыны, збліжэнне і ўзаемаўзбагачэнне культур нацый і народнасцей медалём Пушкіна ўзнагароджаны, у прыватнасці, і нашы суайчыннікі

АЎДЗЕЕВА Наталля Пятроўна — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы, і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прдастаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

ГАСЦЮХІН Уладзімір Васільевіч — артыст Тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”;

ЕЛІЗАР’ЕЎ Валянцін Мікалаевіч — дырэктар-мастацкі кіраўнік дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь”.

ПАЛІКАНІНА Валянціна Пятроўна — рэдактар аддзела культуры часопіса “Гаспадыня”;

ПРАКАПЦОЎ Уладзімір Іванавіч — дырэктар установы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”;

СУХАВЕЙ Святлана Іванаўна — артыстка Тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”;

ЯНКОЎСКІ Расціслаў Іванавіч — артыст Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.