Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Прэзідэнт павіншаваў народнага мастака Беларусі Гаўрылу Вашчанку з 85-годдзем
“Ваша творчасць — гэта сапраўдны мастацкі летапіс Беларусі. З глыбокім патрыятычным пачуццём і майстэрствам Вы ўвасобілі ў сваіх палотнах падзеі гістарычнай мінуўшчыны і сучаснага жыцця Радзімы, простыя, велічныя і прыгожыя вобразы нашых землякоў. Створаныя Вамі карціны ўваходзяць у калекцыі найбуйнейшых беларускіх і замежных музеяў, а манументальныя роспісы і вітражы ўпрыгожваюць грамадскія будынкі ў розных гарадах нашай краіны”, — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў вялікі ўклад Гаўрылы Вашчанкі ў выхаванне маладых мастакоў.
Шматгалосы дыялог
Так, дыялог быў не рознагалосы (хоць і чуліся ў яго гучанні самыя розныя акцэнты), а менавіта шматгалосы і для кожнага надзённы, доўгачаканы ды зразумелы. 20 — 21 чэрвеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску праходзіла XXVIII пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнікі і супрацоўнікі міністэрстваў культуры Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны, прадстаўнікі Міжнароднага Дэльфійскага камітэта і Выканаўчага камітэта СНД. Удзельнікі пасяджэння не толькі наведалі замкі ў Міры ды Нясвіжы, але і абмеркавалі шэраг неадкладных пытанняў, звязаных з далейшым умацаваннем міжнародных культурных стасункаў.
Шукаем ідэальны open-air
Знайсці месца пад сонцам ці выправіць гледача на вуліцу?
Інерцыя сацрэалізму ці звычайны прафесіяналізм?
Што мае змяніцца ў акадэмічнай арт-адукацыі? І ці павінна?
Вятрак чакае “млынара”
Рэальнасць рэгіянальнай культуры: “жывыя” двары і ненароджаныя ідэі
Новая “карцінка” фестывалю
“Славянскі базар...” імкнецца здзіўляць. І не толькі чыстым гукам
Украінскія “Візіі”: прэм’ера для пераймання
Першы візуальны фэст доўжыцца ў Кіеве
Catoletta для Жыгімонта
Як каралева Бона Сфорца зразы гатавала
Колер зямлі
Гаўрыла Вашчанка: "А на канцы пэндзля павінна быць душа"
І вярнуцца…
Тры рэплікі класіка
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»