“Мы лічым неабходнымі меры па папулярызацыі кнігі і кніжнай справы, — сказала міністр культуры Малдовы, — паколькі кнігі і бібліятэкі з’яўляюцца культурным набыткам. А чытанне — гэта сродак далучэння да разнастайных культурных каштоўнасцей”.
Пад час пасяджэння Савета.
Моніка Бабук вылучыла тры асноўныя напрамкі для далейшага культурнага дыялога: партнёрства ў сферы кнігавыдання і работы бібліятэк, узаемадзейнічанне ў галіне мастацкай адукацыі і супрацоўніцтва ў вобласці захавання культурнай матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны.
Культурная спадчына народаў, па меркаванні міністра культуры Малдовы, мусіць быць уключана ва ўсе рэгіянальныя, нацыянальныя і міжнародныя стратэгіі ўстойлівага развіцця. Яна адзначыла, што для захавання і развіцця культурнай спадчыны важна прадоўжыць работы па развіцці прававой базы ў вобласці культурнай спадчыны СНД, а таксама скарыстацца ідэяй па стварэнні электроннага рэестра асабліва каштоўных кірункаў культурнай спадчыны для ўсіх краін СНД.
Што да мастацкай адукцыі, то, на думку Монікі Бабук, яе развіццю будзе садзейнічаць правядзенне адмысловых аглядаў-конкурсаў спектакляў і кінапраектаў.