Прэзідэнт павіншаваў народнага мастака Беларусі Гаўрылу Вашчанку з 85-годдзем

№ 25 (1099) 22.06.2013 - 29.06.2013 г

“Ваша творчасць — гэта сапраўдны мастацкі летапіс Беларусі. З глыбокім патрыятычным пачуццём і майстэрствам Вы ўвасобілі ў сваіх палотнах падзеі гістарычнай мінуўшчыны і сучаснага жыцця Радзімы, простыя, велічныя і прыгожыя вобразы нашых землякоў. Створаныя Вамі карціны ўваходзяць у калекцыі найбуйнейшых беларускіх і замежных музеяў, а манументальныя роспісы і вітражы ўпрыгожваюць грамадскія будынкі ў розных гарадах нашай краіны”, — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў вялікі ўклад Гаўрылы Вашчанкі ў выхаванне маладых мастакоў.

/i/content/pi/cult/432/8952/1-2.jpeg

/i/content/pi/cult/432/8952/1-3.jpeg

85-годдзе Гаўрылы Вашчанкі адзначалася ў гомельскай галерэі, што носіць яго імя.

Фота Пятра Васілеўскага