Цяпершчына старажытнай Стралы

№ 24 (1098) 15.06.2013 - 22.06.2013 г

13 чэрвеня, на Ушэсце, у вёсках Веткаўскага раёна прайшло “Ваджэнне і пахаванне Стралы” — адзін з найбольш загадкавых архаічных абрадаў Усходняй Еўропы, што беларусы атрымалі ў спадчыну ад заснавальнікаў мясцовай традыцыі. Культы продкаў і ўрадлівасці, якія ўшаноўваюцца ў абрадавых дзеяннях пад непаўторныя песні, скіраваны на духоўнае і фізічнае здароўе народа і падтрыманне раўнавагі ды парадку ў свеце. У гэты дзень, па традыцыі, з куфраў дастаюцца яркія нацыянальныя строі жыхароў Неглюбкі, Стаўбуна, Пералёўкі, Казацкіх Балсуноў, а ў госці да іх завітваюць аматары фальклору з Мінска, Масквы і Санкт-Пецярбурга. Фота Андрэя МІЦКЕВІЧА

/i/content/pi/cult/431/8945/2-2.jpeg

/i/content/pi/cult/431/8945/2-3.jpeg