Забытае кіно — шточацвер

№ 24 (1098) 15.06.2013 - 22.06.2013 г

Яно будзе дэманстравацца цягам месяца пад адкрытым небам у Музеі Заіра Азгура. Праект мае назву "Кінемо". Яго фармат: нямое кіно, жывая музыка, свежае паветра.

Распачынаюцца фільмы а 21-й гадзіне. Такім чынам, да Ночы музеяў і Ночы бібліятэк далучыўся і кінематограф. У прыватнасці, акрамя Музея Заіра Азгура, начное кіно пакажа з 14 на 15 чэрвеня і сталічны кінатэатр "Мір". Праграма "Міра" складаецца з трох стужак, фотасесіі і забаўляльнай праграмы. Пачнецца імпрэза а 23-й, скончыцца а 6-й раніцы.

Да праекта "Кінемо" акрамя Музея З.Азгура маюць дачыненне ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама, адміністрацыя Партызанскага раёна сталіцы, сталічны "Кінавідэапракат", Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў.

Тым, кто наважыцца паглядзець начное кіно ў Музеі З.Азгура, раяць цёпла апрануцца і прыхапіць дыванок. Праграма прагляду — наступная: 20 чэрвеня — фільм "Генерал" рэжысёра Бастэра Кітана, 27-га — "Мая бабуля" Катэ Мікаберыдзэ, 4 ліпеня — "Жарсці Жанны д’Арк" Карл Тэадор Дрэйер, 11-га — "Фурман" Віктор Шастром, 18 — "Антракт" Рэнэ Клер, "Ракавіна і святар" Жэрмен Дзюлак, "Марская зорка" Ман Рэй.

Музычнае суправаджэнне сеансаў ажыццяўляюць вядомыя ў маладзёжным асяродку музыканты-салісты ды гурты. Білет на імпрэзу каштуе 15 тысяч рублёў.