— Раман Сцяпанавіч, некалькі вех з багацейшай гісторыі вашай магутнай фармацыі...
— У 1924 годзе ў галоўнай друкарні Беларусі пачынае працаваць ратацыйная машына, прадукцыйнасць якой — 5 тысяч адбіткаў у гадзіну. Будаўніцтва новага будынка Дома друку завершана ў 1935-м.Снежань 1941 года адметны тым, што падпольшчыкі прадпрыемства ствараюць нелегальную друкарню, а ў маі наступнага года з’яўляецца першы нумар падпольнай “Звязды”, найстарэйшай газеты Беларусі, якой сёлета таксама споўнілася 90 гадоў. У 1953-м зманціравана першая афсетная машына. Мінскія друкары аднымі з першых у СССР асвоілі афсетны спосаб газетнага друку. Ужо ў незалежнай
Генеральны дырэктар РУП “Выдавецтва “Беларускі Дом друку” Раман Алейнік. |
— Домам друку пройдзены нялёгкі шлях ад ручнога набору і друку да высокатэхналагічных паліграфічных камп’ютэрных машын. Што сабой на сёння ўяўляе прадпрыемства?
— Гэта 960 паліграфістаў, кваліфікаваных і адказных. Гэта больш за 140 найменняў рэспубліканскіх газет, 70 часопісаў, якіх за суткі друкуем 3,5 мільёна экземпляраў. Гэта выпуск кніг выдавецтваў “Мастацкая літаратура”, “Беларусь”, “Беларуская навука”, “Вышэйшая школа”... За год друкуем прыкладна 5 мільёнаў кніжак. Гэта, сапраўды, высокія тэхналогіі сусветнага ўзроўню.
— Мы не можам не спытаць у вас і пра нашу газету?
— Вельмі задаволены, што з уводам новых тэхналогій хутка знайшлі з вамі дзелавое ўзаемапаразуменне! Каляровы друк патрабуе дакладнай настройкі тэхнікі як у рэдакцыйных, так і ў друкарскіх умовах. Гэтыя патрабаванні строга захоўваюцца, таму ў выніку мы з вамі маем годную прадукцыю — глыбокую па змесце, кідкую і эфектную па форме. Спадкаемцы СкарыныНамеснік гендырэктара РУП “Выдавецтва “Беларускі Дом друку” Станіслаў Казак паказаў нам музей, які дзейнічае тут 10 гадоў. У ім любоўна сабраны старыя паліграфічныя рарытэты: літара- і радкаадліўныя машыны, тыя самыя лінатыпы-монстры, выгляд якіх выклікае ў сённяшніх маладых журналістаў ледзь не жах (дзякаваць Богу, “працуе” на іх толькі музейны рабочы-манекен); вярстальныя сталы;
Былы галоўны рэдактар “Звязды” Аркадзь Тоўсцік. |
— Дзве камп’ютэрныя машыны замянілі лінатыпны цэх, — паведамляе Станіслаў Міхайлавіч. — Робім усё для таго, каб не адстаць ад апошніх навуковых дасягненняў...
Мяркуючы па ўпэўненасці С.Казака, і камп’ютэрная тэхніка праз час зойме пачэснае месца ў музейнай экспазіцыі. Што прыйдзе ўзамен, ведае пакуль хіба толькі крэатыўны Р.Алейнік. Але тое, што прыйдзе, — неаспрэчна. У гэтым — палітыка Дома друку.
У зладжаным працоўным рытме прадпрыемства добра заўважны і юбілейныя, святочныя ноткі. На нямецкай машыне MAN ROLAND (13 тысяч адбіткаў у гадзіну) друкавалася юбілейнае выданне “Наследнікі Скарыны” пра гісторыю прадпрыемства і яго працаўнікоў. (DVD-фільм “Наш Дом друку”, дарэчы, ужо зроблены.) Кніга мае 160 каляровых старонак, аздобленых унікальнымі здымкамі.Сваім клопатам у той дзень жыў і наш родны цэх — газетны. Ягоны начальнік
Тут матэрыялізуюцца газеты. |
— Мы жылі ў рэдакцыі і друкарні. ТАСС заканчваў афіцыйныя перадачы позна ўначы. А гэтую абавязковую інфармацыю трэба было за ноч перакласці, вычытаць, набраць, звярстаць. Іншым разам газету падпісваў у 5— 9 раніцы, калі прыходзіў адказны сакратар і вярстаў чарговы нумар... Так што мы днявалі і начаваліў Доме друку. Рукі пасля працы былі не толькі ў чарніле, але і ў друкарскай фарбе. Хоць і нялёгка было, аднак гэта самыя шчаслівыя гады майго жыцця!
Менавіта пры актыўным удзеле Аркадзя Апанасавіча, калі ён працаваў загадчыкам сектара друку, выдавецтваў і паліграфіі, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ, Беларускі Дом друку быў звязаны з Масквой спецыяльнай кабельнай сувяззю, па якой і перадаваліся ў Мінск звярстаныя палосы цэнтральных газет.
* * *
Яшчэ раз з юбілеем, шаноўныя партнёры і сябры! Далейшага росквіту вам!
Ад імя супрацоўнікаў “Культуры” —
Андрэй СТАРЖЫНСКІ,
Андрэй СПРЫНЧАН (фота).