Бравісіма, Нацыянальны!

№ 23 (1097) 08.06.2013 - 15.06.2013 г

Удзельнікам і гасцям ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з адкрыццём ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. За гады свайго існавання фестываль ператварыўся ў маштабнае мерапрыемства, якое ўносіць важкі ўклад у развіццё і папулярызацыю творчасці беларускіх кампазітараў і паэтаў, дорыць шматлікім гледачам радасць сустрэч з любімымі артыстамі. Знакавай падзеяй фестывальнага жыцця з’яўляецца конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які адкрывае новыя імёны таленавітых спевакоў і спрыяе далучэнню нашай моладзі да лепшых узораў нацыянальнага музычнага мастацтва. Упэўнены, што сёлетні фестываль будзе багаты на яркія мастацкія мерапрыемствы і цікавыя сустрэчы, годна прадставіць яркую палітру сучаснай беларускай музыкі і дасягненняў майстроў літаратуры, стане адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі. Жадаю ўсім удзельнікам фестывалю моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і добрага настрою. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня 2013 года