Усходні і заходні флігелі ды сама брама былі адноўлены, як вядома, у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай "Замкі Беларусі". Рэстаўрацыйныя работы працягваюцца. Па словах Канстанціна Панімаша, для аднаўлення тэатральнага корпуса ўсходняга флігеля сёлета выдаткавана больш за 1 мільярд рублёў...
Пад час свята завершыцца Абласны пленэр разьбяроў па дрэве. Скульптуры ўпрыгожаць сквер пры касцёле. На галоўнай плошчы пасёлка распачнецца святочная дзея. Адначасова музейшчыкі прапануюць аматарам даўніны замкавыя экскурсіі. Малечы ж паўдзельнічаюць у гульнёвай акцыі "Святочныя забавы".
У вячэрнім канцэрце выступяць ансамбль "Песняры", Дзяржаўны ансамбль танца, лепшыя калектывы Брэстчыны, а таксама артысты з Расіі ды Украіны.