Лета: час экспедыцый

№ 23 (1097) 08.06.2013 - 15.06.2013 г

Чарговае лета — чарговы журналісцкі клопат. Цягам апошніх гадоў рэдакцыя пастаралася разнастаіць транспарт для ўдзелу ў летніх "рэпарцёрскіх марафонах" па беларускіх абсягах. Летась, да прыкладу, да веласіпедаў дадаўся човен. А сёлета, захаваўшы фармат велакросаў і азёрна-рачных заплываў, мы вырашылі накіравацца і ў аўтапрабег. 6 чэрвеня спецыяльныя карэспандэнты "Культуры" Яўген Рагін і Кастусь Антановіч выехалі ў журналісцкую камандзіроўку на легкавіку. Мэта экспедыцыі — вызначэнне вясковых брэндаў і асвятленне работы сельскіх устаноў культуры Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Вынікі журналісцкага аўтапрабегу па прасёлкавых дарогах, які захопіць і выхадныя дні, будуць апублікаваны ў наступных нумарах "К".