Слуцкі пояс — у бронзе

№ 22 (1096) 29.05.2013 - 29.05.2013 г

На сталічным скульптурным камбінаце набліжаюцца да завяршэння работы над манументальнай пластыкай для Слуцка.

Гэта скульптура ткача, якая будзе стаяць перад прадпрыемствам "Слуцкія паясы", і манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя, што ўвасабляе адраджэнне слуцкага пояса ў якасці нацыянальнага сімвала. Ёй адведзена месца ў зоне адпачынку насупраць прадпрыемства.

/i/content/pi/cult/429/8878/3-1.gif

/i/content/pi/cult/429/8878/3-2.jpeg

Аўтар абедзвюх кампазіцый — Сяргей Гумілеўскі. Ён паведаміў карэспандэнту "К", што рабочая мадэль "Ткача" цалкам гатова, каб рабіць з яе формы для адліўкі скульптуры ў бронзе. Другая кампазіцыя пакуль у працы. Яе архітэктурная прывязка, у прынцыпе, зацверджана, карэктыроўка ж будзе абмеркавана днямі.

На здымках: манументальная пластыка для Слуцка; рабочая мадэль скульптуры "Ткач" і яе аўтар Сяргей Гумілеўскі.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"