Гэта скульптура ткача, якая будзе стаяць перад прадпрыемствам "Слуцкія паясы", і манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя, што ўвасабляе адраджэнне слуцкага пояса ў якасці нацыянальнага сімвала. Ёй адведзена месца ў зоне адпачынку насупраць прадпрыемства.
Аўтар абедзвюх кампазіцый — Сяргей Гумілеўскі. Ён паведаміў карэспандэнту "К", што рабочая мадэль "Ткача" цалкам гатова, каб рабіць з яе формы для адліўкі скульптуры ў бронзе. Другая кампазіцыя пакуль у працы. Яе архітэктурная прывязка, у прынцыпе, зацверджана, карэктыроўка ж будзе абмеркавана днямі.
На здымках: манументальная пластыка для Слуцка; рабочая мадэль скульптуры "Ткач" і яе аўтар Сяргей Гумілеўскі.