Абмяркоўваюць і аналізуюць

№ 22 (1096) 29.05.2013 - 29.05.2013 г

29 мая ў Азербайджане распачаў работу II Сусветны форум па міжкультурным дыялогу.

У Баку сабраліся прэзідэнты і міністры шэрагу краін, кіраўнікі міжнародных арганізацый. У форуме прымае ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. У беларускую дэлегацыю ўвайшлі таксама генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Уладзімір Грыдзюшка і генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Гарбар.

На форуме абмяркоўваюцца праблемы, што замінаюць эфектыўнаму развіццю культурных стасункаў. На парадак дня вынесены сацыяльна-культурныя, палітычныя, эканамічныя і рэлігійныя пытанні.

У праграме — самыя разнастайныя мерапрыемствы: кампанія "Зрабі што-небудзь для культурнай разнастайнасці", уручэнне прэміі "Міжкультурныя інавацыі ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі, Чорнага і Міжземнага мораў", канферэнцыі і семінары.

Сёння, 1 чэрвеня, форум завяршае работу.