"Цяпло" — Гран-пры, "Брут" — у пітчынгу

№ 22 (1096) 29.05.2013 - 29.05.2013 г

"Беларускі відэацэнтр" за некалькі апошніх дзён стаў актыўным ньюсмейкерам.

Так, на Міжнародным фестывалі чорна-белага кіно ў Партугаліі "10º BLACK & WHITE — FESTIVAL INTERNAТIONAL AUDIOVISUAL" стужка Віктара Аслюка "Цяпло" стала лепшым дакументальным фільмам.

У лістападзе на "Newport International Film Festival 2013" у Вялікабрытаніі пакажуць створаныя ў капрадукцыі "Туфлікі", а чарговая частка кінаальманаха, прысвечанага Халакосту, — "Брут" — адабрана для ўдзелу ў пітчынгу Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. Дарэчы, у здымках новай стужкі можа прыняць удзел галівудская актрыса Наталі Портман.