Адчуць сябе журналістам

№ 49 (815) 08.12.2007 - 14.12.2007 г

28 лістапада ў Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася прэзентацыя новай інтэрактыўнай экспазіцыі “Партызанская зямлянка — друкарня газеты “Звязда”. Праект прысвечаны 90-годдзю найстарэйшай газеты Беларусі.

/i/content/pi/cult/140/884/Zyamlyanka.jpg 
У Вялікую Айчынную вайну на акупаванай тэрыторыі рэспублікі выдавалася, як вядома, больш за 170 рэспубліканскіх, абласных і раённых газет. Лідзіравала “Звязда”. У маі 1942-га ў акупаваным Мінску быў надрукаваны першы яе падпольны нумар. З 1943 па 1944 гады “Звязда” выходзіла на востраве Зыслаў на Любаншчыне.
Менавіта гэтыя рэдакцыйныя ўмовы і рэканструяваны ў музейнай экспазіцыі. Пад паветкай з маскіровачнай сеткі і хвойных лапак — унікальны друкарскі станок, які трапіў у музей у 1944 годзе ў ліку першых экспанатаў. Нягледзячы на гэта, станок... працуе, і кожны з наведвальнікаў можа адчуць сябе журналістам партызанскай газеты.
У прэзентацыі прынялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай, супрацоўнікі падпольнай і сучаснай “Звязды”, прадстаўнікі грамадскасці Любанскага раёна, школьнікі, студэнты.

А.С.
На здымку: “Партызанская зямлянка — друкарня газеты “Звязда”.
Фота аўтара