Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
З Днём Вялікай Перамогі!
Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі. Гэтае вялікае свята ўвасабляе ў сабе бяспрыкладны гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны і радасць выратаваных ад прыгнёту народаў. Самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна пакінула глыбокі след у кожнай беларускай сям’і. Брэсцкая крэпасць і Буйніцкае поле, масавы партызанскі рух і аперацыя “Баграціён”, Трасцянец і Хатынь — гэта не толькі вехі ваеннай гісторыі, але і сведчанне найвышэйшай мужнасці нашага народа. Ён выстаяў і перамог, вярнуў да жыцця палітую крывёй родную зямлю, аднавіў разбураную гаспадарку. Вечная слава героям! Іх подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў. Павага да пакалення пераможцаў, прадаўжэнне слаўных ратных і працоўных традыцый — гэта праяўленне нашай вернасці іх запаветам берагчы мір, бяспеку і дабрабыт Радзімы. Шчыра жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і поспехаў у жыцці. З Днём Вялікай Перамогі! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 мая 2013 года
"Праз усю вайну": вяртанне нявыкананай песні
У архівах дачкі народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР, заснавальніка легендарных "Песняроў" Уладзіміра Мулявіна захоўвалася партытура песні, якая яшчэ не гучала, — "Беларусь збірае сяброў" (у арыгінале — "Беларусь собирает друзей") на словы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вядомага паэта Валянціна Тараса. Мяркуючы па тытульным лісце, яна планавалася як яшчэ адна частка цыкла "Праз усю вайну", пра што ёсць адпаведная пазнака. Але, з тых ці іншых прычын, у тую знакавую праграму яна не ўвайшла. Будзем спадзявацца, песня прагучыць. Ужо сёлета. Ва ўсякім выпадку, рэдакцыя "Культуры" прыкладзе для гэтага ўсе намаганні.
Пакрочылі! Толькі ў якія дзверы?
Камерцыйная мадэль аматарскіх тэатраў: паставіць спектакль — і "пракаціць" па дзіцячых садках. А што з якасцю?
Банальны вандалізм
Праблемы Грушаўкі. Серыя №…
“Беларусь — гэта лепшае, што ў мяне ёсць на душы...”
Цяжкія шляхі і ростані Мікалая Пашкевіча, чый талент першым разгледзеў Казімір Малевіч
Мала хто ведае і сёння
Як праходзіў партызанскі парад у Віцебску?
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»