Фарбы пераможнай вясны

№ 19 (1093) 11.05.2013 - 18.05.2013 г

У сталічным Палацы мастацтва напярэдадні Дня Перамогі адкрылася Рэспубліканская мастацкая выстаўка “Фарбы Пераможнай вясны”.

/i/content/pi/cult/426/8771/1-1.jpeg

На адкрыцці выстаўкі (злева направа) Тарас Паражняк, Рыгор Сітніца, Уладзімір Савіч.

Гэтая рэтраспектыва беларускага жывапісу і графікі на тэму Вялікай Айчыннай вайны ахоплівае час прыблізна з паловы 1980-х да нашых дзён. У экспазіцыі — творы знакавых постацей беларускага выяўленчага мастацтва: народных мастакоў Леаніда Шчамялёва, Арлена Кашкурэвіча, Георгія Паплаўскага, Гаўрылы Вашчанкі, Уладзіміра Стальмашонка ды іншых. Значная частка палотнаў і аркушаў прысвечана і мірнаму жыццю. На вернісажы са словамі падзякі да ветэранаў вайны звярталіся кіраўнікі Беларускага саюза мастакоў. А ад ветэранаў выступіў вядомы беларускі мастак, удзельнік Сталінградскай бітвы Тарас Паражняк.

/i/content/pi/cult/426/8771/1-4.jpeg

Л.Шчамялёў. "Першы дзень міру".

/i/content/pi/cult/426/8771/1-2.jpeg

А.Кашкурэвіч. З графічнага цыкла па матывах твораў Васіля Быкава.

/i/content/pi/cult/426/8771/1-3.jpeg

Б.Няпомняшчы. "Я прайшоў па той вайне...".