На адкрыцці выстаўкі (злева направа) Тарас Паражняк, Рыгор Сітніца, Уладзімір Савіч.
Гэтая рэтраспектыва беларускага жывапісу і графікі на тэму Вялікай Айчыннай вайны ахоплівае час прыблізна з паловы 1980-х да нашых дзён. У экспазіцыі — творы знакавых постацей беларускага выяўленчага мастацтва: народных мастакоў Леаніда Шчамялёва, Арлена Кашкурэвіча, Георгія Паплаўскага, Гаўрылы Вашчанкі, Уладзіміра Стальмашонка ды іншых. Значная частка палотнаў і аркушаў прысвечана і мірнаму жыццю. На вернісажы са словамі падзякі да ветэранаў вайны звярталіся кіраўнікі Беларускага саюза мастакоў. А ад ветэранаў выступіў вядомы беларускі мастак, удзельнік Сталінградскай бітвы Тарас Паражняк.
Л.Шчамялёў. "Першы дзень міру".
А.Кашкурэвіч. З графічнага цыкла па матывах твораў Васіля Быкава.
Б.Няпомняшчы. "Я прайшоў па той вайне...".