З Днём Вялікай Перамогі!

№ 19 (1093) 11.05.2013 - 18.05.2013 г

Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі. Гэтае вялікае свята ўвасабляе ў сабе бяспрыкладны гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны і радасць выратаваных ад прыгнёту народаў. Самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна пакінула глыбокі след у кожнай беларускай сям’і. Брэсцкая крэпасць і Буйніцкае поле, масавы партызанскі рух і аперацыя “Баграціён”, Трасцянец і Хатынь — гэта не толькі вехі ваеннай гісторыі, але і сведчанне найвышэйшай мужнасці нашага народа. Ён выстаяў і перамог, вярнуў да жыцця палітую крывёй родную зямлю, аднавіў разбураную гаспадарку. Вечная слава героям! Іх подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў. Павага да пакалення пераможцаў, прадаўжэнне слаўных ратных і працоўных традыцый — гэта праяўленне нашай вернасці іх запаветам берагчы мір, бяспеку і дабрабыт Радзімы. Шчыра жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і поспехаў у жыцці. З Днём Вялікай Перамогі! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 мая 2013 года