Прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2013 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці

№ 18 (1092) 04.05.2013 - 11.05.2013 г

25 красавіка 2013 г. Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў прэміі 2013 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці з наданнем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома і грашовай узнагароды:

I. За творы прозы, паэзіі і драматургіі (адна прэмія):

Прыгодзічу Зіновію Кірылавічу, пісьменніку, галоўнаму рэдактару часопіса "Гаспадыня — сямейны часопіс", — за кнігу "Родник у лесных берез", апублікаваную ў 2011 годзе.

II. За музычныя творы, канцэртна-выканальніцкую дзейнасць (адна прэмія):

Плотнікавай Вользе Вітальеўне, артысту-вакалісту дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Маладзёжны тэатр эстрады", — за высокае выканальніцкае майстэрства і стварэнне альбома і канцэртнай праграмы "Жизнь — конфета!" (2012 г.).

III. За работы ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва (адна прэмія):

Трэццяковай Марыне Мікалаеўне (дырыжору-пастаноўшчыку), Асіпцу Аляксандру Уладзіміравічу (артысту-вакалісту) і Ермакову Яўгенію Мікалаевічу (артысту-вакалісту) — за стварэнне яркіх вобразаў у музычнай камедыі У.Гаджыбекава "Аршын мал алан" у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры (2010 г.).

IV. За творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва (адна прэмія):

Зіменку Аляксандру Іванавічу, мастаку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, — за стварэнне твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў 2008 — 2012 гг.

V. За актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і аматарскай творчасці працоўных (адна прэмія):

Лабану Пятру Пятровічу — дырэктару філіяла "Лідскія электрычныя сеткі" Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гроднаэнерга".

VI. За выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці (адна прэмія):

Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь — вакальна-інструментальнаму ансамблю "Шкляры" адкрытага акцыянернага таварыства "Шклозавод "Нёман", г. Бярозаўка (кіраўнік — Барыла Андрэй Барысавіч, кіраўнік музычнай студыі Мікянец Віктар Францавіч).

VII. У галіне журналістыкі (адна прэмія):

Канапелька Людміле Уладзіміраўне, рэдактару аддзела сацыяльнай палітыкі, Класкоўскай Ірыне Фёдараўне, аглядальніку рэдакцыі, Мінкевіч Людміле Станіславаўне, спецыяльнаму карэспандэнту рэдакцыі, — за цыкл матэрыялаў пад рубрыкай "Герой нашего времени" ("Наши современники"), апублікаваны ў "Народнай газеце" ў 2010 — 2012 гг.