"Дыяспара" завітала на радзіму

№ 18 (1092) 04.05.2013 - 11.05.2013 г

Паняцце “дыяспара” можа датычыцца не толькі людскіх лёсаў, але і рэчавага свету. Асабліва калі гаворка ідзе пра творы мастацтва. Цягам амаль года, з 8 мая 2013-га па 18 красавіка 2014-га, у Мінску, у Нацыянальным мастацкім музеі будуць гасцяваць слынныя прадстаўнікі нашай культурнай дыяспары — чатыры слуцкія паясы з фондаў Львоўскага гістарычнага музея.

Паясы з Львоўскага музея пакажуць разам з выстаўкай “Партрэты ўладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага” (са збораў музеяў Украіны).

Два паясы з чатырох маюць пазнаку “Въ грдъ Слуцкъ” і належаць да перыяду, калі працаваў Лявон Маджарскі. Адзін пояс вытканы на фабрыцы Францішка Маслоўскага (1758 — 1830 гг.). Яго дэкаратыўнае афармленне адпавядае традыцыям слуцкай мануфактуры. Чацвёрты не мае сігнатур, але выкананы паводле лепшых узораў творчасці Маджарскага.