Паясы з Львоўскага музея пакажуць разам з выстаўкай “Партрэты ўладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага” (са збораў музеяў Украіны).
Два паясы з чатырох маюць пазнаку “Въ грдъ Слуцкъ” і належаць да перыяду, калі працаваў Лявон Маджарскі. Адзін пояс вытканы на фабрыцы Францішка Маслоўскага (1758 — 1830 гг.). Яго дэкаратыўнае афармленне адпавядае традыцыям слуцкай мануфактуры. Чацвёрты не мае сігнатур, але выкананы паводле лепшых узораў творчасці Маджарскага.