Што нас яднае?

№ 17 (1091) 27.04.2013 - 04.05.2013 г

Па выніках конкурсу плаката патрыятычнай тэматыкі «Тое, што нас аб’ядноўвае», які праводзіўся Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў пры ўдзеле Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў, сярод 57-і заявак кампетэнтнае журы вылучыла тры работы.

1 месца і грашовы прыз у памеры 10 млн. рублёў атрымала праца “Я — Belarus” студэнткі 3 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Анастасіі Панцэвіч.

/i/content/pi/cult/424/8719/1-1.jpeg

2 месца і грашовы прыз у памеры 8 млн. рублёў — “Smail” студэнткі 4 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Алены Махнач.

/i/content/pi/cult/424/8719/1-2.jpeg

3 месца і грашовы прыз у памеры 5 млн. рублёў — “UZEL” студэнткі 3 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Веранікі Барысенка.

/i/content/pi/cult/424/8719/1-3.jpeg