Арганізатарамі падзеі з’яўляюцца Беларускі камітэт Міжнароднага Савета Музеяў (ІCОМ), Шведскі нацыянальны камітэт ІCОМ у партнёрстве з Інстытутам культуры Беларусі, а таксама — Музеем гісторыі горада Мінска.
Як паведаміла старшыня ІСОМ Беларусі, загадчык аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч, праграма семінара ўключае лекцыйныя і практычныя заняткі, а таксама дыскусіі аб перспектывах культурнай спадчыны і яе існаванні ў сучасным свеце. Удзельнікі семінара змогуць пазнаёміцца з вопытам Швецыі па вывучэнні, дакументаванні і інтэрпрэтацыі сучаснасці музейнымі сродкамі. Па выніках гэтых даследаванняў удзельнікі паспрабуюць стварыць пілотную ("гарачую") выстаўку, прысвечаную актуальным праблемам развіцця беларускага грамадства XX — XXI стст.
Сярод запрошаных выкладчыкаў можна вылучыць прэзідэнта ІСОМ Швецыі, дырэктара музея пісьменніка Аўгуста Стрындберга Стэфана Бумана, кіраўніка аддзела дакументацыі Стакгольмскага гарадскога музея Ганну Ульфстранд.