Вынікам размовы стала папярэдняя дамоўленасць пра супрацоўніцтва паміж Інстытутам і адной з вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Для забеспячэння навучальнага працэсу Пасольства перадасць INALCO бібліятэку беларускай класічнай і сучаснай літаратуры, а таксама — выданняў па гісторыі і культуры Беларусі.
Пасольства парупілася пра заахвочанне лепшага студэнта з ліку тых, хто вывучае беларускую мову. Ён атрымае магчымасць наведаць Беларусь, гістарычныя мясціны і культурныя ўстановы нашай краіны.
Дзеля папулярызацыі беларускай культуры і мовы cярод студэнтаў у INALCO будзе наладжаны шэраг мерапрыемстваў, і сярод іх — дэманстрацыя фільма "У тумане".