Агляд і конкурс

№ 15 (1089) 13.04.2013 - 20.04.2013 г

Рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей” праводзіцца ўжо пятнаццаты раз.

Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства і іншыя. У выставачнай зале Рэспубліканскай дзяржаўнай мастацкай галерэі была прадстаўлена экспазіцыя, якая складаецца з творчых работ дзяцей з усёй Беларусі.

/i/content/pi/cult/422/8681/1-3.jpeg

Па-рознаму ўяўляюць сабе пажарнікаў і праблему пажараў юныя грамадзяне краіны — удзельнікі штогадовага агляду-конкурсу. Ён праводзіцца ў мэтах развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, прапаганды бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, папулярызацыі прафесіі выратавальніка.

У конкурсе бралі ўдзел больш за дзве тысячы школьнікаў. Сярод іх — члены пярвічных арганізацый Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, клубаў юных выратавальнікаў-пажарных. Праграма агляду-конкурсу прадугледжвала дзесяць намінацый. Гэта малюнак, плакат, выраб, мадэль пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, статуэтка, казка, аповед, верш, сімвал пажарнай бяспекі, роставая лялька.

Ацэньвала працы кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі спецыялісты з МНС, Міністэрства адукацыі, Беларускага саюза мастакоў... Там жа, у выставачнай зале Палаца мастацтва, адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў агляду-конкурсу.

Таццяна БЫЧАНОК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага РАНС г. Мінска