Праект арганізаваны маладзечанскім Мясцовым дабрачынным фондам “Спадчына М.К. Агінскага”. Удзельнікамі акцыі сталі інструментальны квартэт Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага, студэнты Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных (Масква) і Нацыянальнай школы мастацтваў імя М.Чурлёніса (Вільнюс). Выконваліся творы Міхала Клеафаса Агінскага, Караля Агінскага, Амеліі Агінскай-Залускай.
Канцэрты выклікалі вялікую цікавасць ва ўсіх гарадах, у тым ліку — у трох сталіцах. На мерапрыемствах прысутнічалі вядомыя музычныя дзеячы, прадстаўнікі адміністрацый гарадоў, кіраўнікі дыяспар, дыпламатычнага корпуса, міністэрстваў культуры і замежных спраў.
Пасля канцэрта ў Мінску ў Доме-музеі Ваньковічаў намеснік міністра культуры Тадэуш Стружэцкі адзначыў: “Мы адчуваем вялікую неабходнасць у падобных мерапрыемствах, якія яднаюць людзей. Дзякуючы музыцы дадзенае турнэ — яшчэ адзін крок насустрач адзін да аднаго ў развіцці нашых культурных кантактаў”.
Павел САПОЦЬКА