Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Мастацкія каласавіны
Сёлета мы святкуем 125-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. У кожнага народа ёсць свае аўтарытэты. Для беларусаў, без сумнення, — гэта яе Песняры. Яны абодва былі выдатнымі пісьменнікамі і знакавымі постацямі, сімваламі краіны і станаўлення нашай нацыянальнай самасвядомасці. Выстаўка “Мастацкія каласавіны”, якая адкрылася ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва”, прысвечана іх юбілейным датам і прымеркавана да чарговага, ХІХ з’езда Беларускага саюза мастакоў.
Самая музычная
З 10 па 13 снежня Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі будзе святкаваць свой юбілей. Ёй — 75. Яе выхаванцам — прыблізна па 20. А паміж імі — музыка. Адна на ўсіх і ў кожнага — свая.
“Нашаму роду няма пераводу”
Начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама Уладзімір Самсонаў не стаў знаёміць карэспандэнта “К” са здабыткамі сваёй галіны на словах. Замест гэтага ён падаў мне кампакт-дыск з электронным каталогам “Культура Лідчыны. Традыцыя і сучаснасць”: маўляў, глядзіце і рабіце высновы. Назва гэтага прадукту — дарэчы, першага на Гродзеншчыне, а мо і наогул на Беларусі, — даволі красамоўная і зусім негаласлоўная. Сапраўды, у спрадвечнай сваёй місіі — прапагандзе традыцыйных каштоўнасцей — работнікі культуры Лідчыны часта выкарыстоўваюць сучасныя (або проста інавацыйныя) тэхналогіі. Не забываючы пры гэтым, што “ноў-хаў” могуць глыбока ўкараняцца ў мінуўшчыну
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»