На ўзроўні Савета Еўропы

№ 15 (1089) 13.04.2013 - 20.04.2013 г

15 — 16 красавіка ў Маскве адбудзецца X канферэнцыя міністраў культуры краін — членаў Савета Еўропы. У ёй возьмуць удзел больш за 230 дэлегатаў з 50 краін. Беларусь на канферэнцыі прадставіць міністр культуры Барыс Святлоў.

Пад час мерапрыемства, якое адбудзецца ў будынку Вялікага тэатра Расіі, будуць разгледжаны такія важныя пытанні, як мультыкультуралізм, выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у сферы культуры, роля Савета Еўропы ў культурных працэсах, павышэнне эфектыўнасці супрацоўніцтва, прыцягненне грамадзян у культурнае жыццё краіны і многія іншыя тэмы.

У рамках канферэнцыі, як мяркуецца, адбудуцца асобныя сустрэчы міністраў культуры краін СНД і славянскіх дзяржаў. Напрыканцы мерапрыемства будзе прынята сумесная заява ўсіх удзельнікаў канферэнцыі.

Н.П.