Дні культуры Санкт-Пецярбурга ў Рэспубліцы Беларусь пройдуць з 15 па 19 красавіка. Яны распачнуцца канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага аркестра імя В.Андрэева на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Тым жа днём у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстаўка "Мастацкі Пецярбуг: шкло, эмаль, кераміка". Яна будзе працаваць да 20 мая. У экспазіцыі — дэкаратыўна-прыкладное мастацтва з фондаў Ялагінаастраўскога палаца-музея і майстэрняў сучасных мастакоў.
Да праграмы Дзён далучаны Дом-музей І з’езда РСДРП. У ягоных сценах адкрыецца выстаўка "Ульянаў: палечнікі і апаненты", якую ладзіць Мемарыяльны музей "Разначынны Пецярбург". А ў Нацыянальным гістарычным музеі разгорнецца экспазіцыя пад назвай "Гістарычная мазаіка" ад Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга "Петрапаўлаўская крэпасць". У выглядзе васковых фігур перад гледачамі паўстануць постаці расійскай і савецкай гісторыі — імператары, генсекі, вайскоўцы.
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя
М.Горкага будзе гасцяваць Санкт-Пецярбургскі акадэмічны тэатр камедыі імя М.Акімава са спектаклем "Доктар філасофіі".
Верагодна, што узначаліць дэлегацыю гасцей выконваючы абавязкі старшыні Камітэта па культуры Санкт-Пецярбурга Барыс Іларыёнаў.
П.В.