У галерэю Купалаўскага

№ 14 (1088) 06.04.2013 - 13.04.2013 г

У 1994 годзе пецярбургскі мастак беларускага паходжання Сяргей Ткачэнка напісаў партрэт Стэфаніі Станюты.

Двума гадамі пазней партрэта экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Потым з рознымі выстаўкамі ён аб’ездзіў шэраг краін. І вось вярнуўся ў Мінск як падарунак Купалаўскаму тэатру ад двух сяброў Беларускага грамадска-культурнага таварыства Санкт-Пецярбурга — Аляксандра Станкевіча і Віталя Аляшкевіча. Папярэдняя дамова пра гэта была дасягнута летась з прадстаўнікамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пад час Дзён культуры нашай краіны ў Паўночнай сталіцы Расіі.

/i/content/pi/cult/421/8638/1-4.jpeg

Кожны тэатр мае галерэю фотапартрэтаў сваіх артыстаў. Але ёсць і такія ўстановы, дзе гледачоў у фае сустракаюць выявы жывапісныя. Аляксандр Станкевіч і Віталь Аляшкевіч спадзяюцца, што гэты падарунак пакладзе пачатак менавіта жывапіснай галерэі купалаўцаў.

П.В.